Зімовы перыяд у Полацку адзначаецца павышэннем захворваемасці на ВРІ і грып

Важное

Зімовы перыяд ня­зменна адзначаецца павышэннем захворваемасці на ВРІ і грып.


Спецыялісты Полацкага ЗЦГіЭ штодзённа праводзяць маніторынг сітуацыі. За чатыры тыдні 2019 года зарэгістравана 548 выпадкаў захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі, што на 20,9% вышэй у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Дзеці хварэюць у 1,2 разы часцей, чым дарослыя. Пры гэтым перавышэння эпідэмічнага ўзроўню захворваемасці не зарэгістравана.