На выбарчым участку № 32, размешчаным ў адміністрацыйным будынку Азінскага сельвыканкама, у нядзелю, 27 лютага, было шматлюдна. Жыхары аграгарадка Азіна і замацаваных за ўчасткам вёсак прыходзілі і прыязджалі на рэферэндум сем’ямі.
-Па стану на 11 гадзін раніцы прагаласавалі ўжо 42 працэнты нашых выбаршчыкаў, якіх у нас усяго 682. Гэта разам з тымі, хто галасаваў датэрмінова, — адзначыў старшыня камісіі Аляксандр Казлоўскі. – Самыя пажылыя грамадзяне галасуюць па месцы жыхарства, два інваліды-калясачнікі – таксама.
У час нашай размовы на рэферэндум прыйшоў 19-гадовы Уладзіслаў Мураўёў, навучэнец Наваполацкага політэхнічнага каледжа, які ўпершыню ў сваім жыцці прымаў удзел у важнай палітычнай кампаніі. Такіх, як гэты хлопец, было яшчэ 6, для іх камісія падрыхтавала сімвалічныя падарункі.
-Я пазнаёміўся са змяненнямі і дапаўненнямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, — адзначыў малады выбаршчык. – Самае галоўнае для мяне, што ў новым Законе прадугледжана захаванне гістарычнай памяці ў гераічным мінулым беларускага народа, і што патрыятызм з’яўляецца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Таксама важна, што наша дзяржава па-ранейшаму застаецца сацыяльна-арыентаванай.
Многія выбаршчыкі прыйшлі галасаваць апоўдні, каб паглядзець канцэрт “Табе, Беларусь, прысвячаем…”, падрыхтаваны мясцовымі таленавітымі артыстамі. І хоць сцэну стварылі права ў фае будынка сельвыканкама, гэта не стала перашкодай для ўзняцця настрою сяльчанам. У выкананні народнага вакальнага ансамбля “Бела чайка”, дзіцячага вакальнага ансамбля “Званочкі” гучалі песні пра малую радзіму, шчаслівае дзяцінства і любімую Беларусь.
На выбарчым ўчастку правацаў выязны гандаль ад магазіна “Двін” прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Белаегандальсервіс”. Прадавец Наталля Царык прапанавала набываць святочныя салодкія пачастункі, асабліва пакаштаваць свежую выпечку.