Земляробы Полацкага раёна дасягнулі значнага выніку: першымі ў Віцебскай вобласці завяршылі сяўбу азімых зерневых: план 9200 га (на 1200 га больш, чым летась) выкананы на 100%.
У аптымальныя тэрміны пасеяны азімыя крыжакветныя на плошчы 2231 га, што адпавядае 111,6% да плану. Завершана і ўборка бульбы. На плошчы 240 га накапана 7621 тона «другога хлеба» пры сярэдняй ураджайнасці 317,5 ц/га.