З вялікім поспехам у Рагачове, сёлетняй сталіцы Дня беларускага пісьменства, прайшла выстава, якую зладзіў калектыў Музея беларускага кнігадрукавання.
68 кніг — лаўрэатаў 55- га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2016», якія ўваходзяць ва ўнікальную калекцыю музея, выклікалі непадробны інтарэс удзельнікаў і гасцей свята. Наведвальнікі экспазіцыі з вялікай цікавасцю і захапленнем гарталі выдатныя па мастацкім и тэхнічным выкананні друкаваныя шэдэўры і віталі Полацк, які пераняў у Рагачова эстафету свята і прыме Дзень беларускага пісьменства ў наступным годзе.