З 22 па 30 чэрвеня ў Полацку адбудзецца епархіяльны Хрэсны ход з Жыровіцкай іконай Божай Маці

Духовность

Па благаславенні архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама і райгарвыканкамаў кананічнай тэрыторыі Полацкай епархіі з 22 па 30 чэрвеня адбудзецца епархіяльны Хрэсны ход з вялікай святыняй — Жыровіцкай іконай Божай Маці.
Сёння ў 15.00 ікону сустракаюць у Полацку, у Кафедральным саборы Богаяўлення. Пакланіцца ёй, звярнуўшыся за дапамогай і суцяшэннем, зможа кожны жадаючы сёння, заўтра на працягу дня да 20.00 і паслязаўтра да 12.30, потым ікона накіруецца ў Наваполацк. 25 чэрвеня будзе здзейснены аб’езд з ёю Полацка і Наваполацка, а ў аўторак, 26 чэрвеня, Хрэсны ход са святыняй адправіцца па гарадах, размешчаных на тэрыторыі епархіі, даўшы магчымасць вернікам пакланіцца святыні.