Выстава «Папяровы бум» працуе ў Полацку

Культура

Апошнімі дзесяцігоддзямі выцінанка набыла асобую папулярнасць, і сёння яе ўжо можна назваць нацыянальным брэндам. Сучасная выцінанка – не проста ўпрыгажэнне інтэр’ера, гэта творы станковага мастацтва.
Творчасць Алены Васільеўны Ходзікавай, таленавітага аўтара, члена Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, шматгранная: у кожную яе працу ўкладзены кавалачак душы, аўтарскае самавыяўленне і светаўспрыманне.


Выстаўка «Папяровы бум» будзе працаваць з 12 сакавіка да 10 траўня. Наведвальнікі змогуць не толькі палюбавацца прадстаўленымі творамі, але і прыняць удзел у майстар-класах, пагутарыць з майстрам.