Вынікі сельскагаспадарчага года падводзяць працаўнікі палёў і ферм Полаччыны

Важное Заботы сельские

У чацвер на бягучым тыдні адбудзецца раённае свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

Раённы хлебны каравай сёлетняга года важыць 35 тыс. т (у мінулым го­дзе намалот быў на 21% менш). Дасягнута сярэдняя ўраджайнасць зерневых культур 30 ц/га. Выраблена 3 тыс. т алейнага семя пры ўраджайнасці 12 ц/га. Вытворчасць бульбы ў дзвюх гаспадарках — ААТ «Кушлікі» і філіяле «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга»  — склала 9 тыс. т пры ўраджайнасці 312 ц/га (120% да ўзроўню мінулага года).


За 10 месяцаў 2022 года дасягнуты валавы надой малака 38 тыс. т, рэалізацыя жывёлы і птушкі ў жывой вазе — 3 тыс. т. Нарыхтавана 60 тыс. т травяных кармоў, што ў пераліку на ўмоўную галаву жывёлы складае 27 ц.к.адз.
У раённым спаборніцтве пераможцы вылучаліся сярод гаспадарак з Полацкага аграпрамысловага аб’яднання (І група) і астатніх (ІІ група).


Найбольшы валавы збор зерня сёлета забяспечылі працаўнікі УП «Гараны-Аг­ра», якія намалацілі 5783 т пры ўраджайнасці 43 ц/га, і УП «Полацк-Мілк», дзе намалочана 3431 т пры ўраджайнасці 32 ц/га (І група). Добра шчыравалі на палях і камбайнеры ААТ «Кушлікі»: аддача іх хлебнага поля  — 4441 т зерня пры ўраджайнасці 42 ц/га. У раённых лідарах і хлебаробы УП «П-С Карпекі» з намалотам 2145 т пры ўраджайнасці 39 ц/га (ІІ група).
У вытворчасці алейных культур найбольшы валавы збор (704 т пры ўраджайнасці 19 ц/га) у працаўнікоў УП «Гараны-Аг­ра» і УП «Эксперыментальная база «Ветрынская» (295 т пры ўра­джайнасці 12 ц/га) (І група). 413 т пры ўраджайнасці 34 ц/га — вынік працы ААТ  «Кушлікі», 307 т пры ўра­джайнасці 12 ц/га атрымалі ўраджай у ААТ «Новыя Гараны» (ІІ група).


Перадавікамі на нарыхтоўцы травяных кармоў сталі механізатары УП «Блізніца», дзе нарыхтавана на ўмоўную галаву жывёлы 24,5 ц.к.адз., і ДП«Астроў­шчына» з паказчыкамі 25,6 ц.к.адз (І група). Лідзіруе ў Полацкім раёне па колькасці нарыхтаваных кармоў на ўмоўную галаву жывёлы УП «Палімір-агра», дзе нарыхтавана 41,9 ц.к.адз., на другім месцы — філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебск­энерга» з вынікам 39,3 ц.к. адз. (ІІ  група).


Найлепшых вынікаў у галіне жывёлагадоўлі па вытворчасці малака дасягнулі працаўнікі УП «Гараны-Аг­ра», КУП «Захарнічы». Лідарскія пазіцыі па вытворчасці малака таксама ўтрымліваюць жывёлаводы філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга». Сёлета імі надоена 5091 т малака пры сярэднім удоі на карову 6148 кг. Працаўнікі УП «П-С Карпекі» надаілі 3600 т каштоўнага прадукту пры сярэднім удоі на карову 6782 кг.
Па валавых прывагах буйной рагатай жывёлы на вырошч­ванні і адкорме лі­дзіруюць КУП «Захарнічы», ААТ «Полацкі аграсервіс, УП «П-С Карпекі», ААТ «Кушлікі».
Дасягненні аграрыяў заўсёды каштоўныя і заслугоўваюць асаблівай павагі.