Самы час рабіць запасы на зіму. Закупаць бульбачку, моркву ды бурачкі. І як заўсёды дапамогуць палачанам набыць натуральную і якасную прадукцыю восеньскія кірмашы.
Гандаль садавінай і гароднінай ужо праходзіць ў мікрараёнах горада. Да таго ж у перыяд нарыхтоўкі насельніцтвам сельгаспрадукцыі вызначаны дадатковыя месцы для рэалізацыі прадукцыі, вырашчанай на прысядзібных участках: ля магазіна №5 ААТ «Полацк-гандаль», гандлёвага цэнтра «Стрелецкий абсолют» па вул. Хруцкага, ля магазіна №59 ААТ «Полацк-гандаль», магазіна «Евроопт» па вул.Невельскай, магазіна №36 ААТ «Полацк-гандаль», ля магазіна «Эліта» па вул.Валагіна. Для таго, каб гандляваць там, неабходна звярнуцца ў аддзел гандлю і паслуг Полацкага райвыканкама.