Віншаванне старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў Іосіфа Грыбовіча з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Главное

Паважаныя жыхары Полацка і Полацкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і значнай гістарычнай датай — 73-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэтае свята з’яўляецца сімвалам гераічных здзяйсненняў, самаахвярнасці, адданасці Радзіме беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, абуджае духоўны ўздым, дае сілы і ўпэўненасць у новых здзясненнях дзеля моцнай, квітнеючай краіны.
Мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто прынёс доўгачаканую свабоду, выратаваўшы свет ад фашызму. Дарагія ветэраны! Вашы мужнасць і стойкасць, праяўленыя ў баях, у тыле ворага, у партызанскіх атрадах, на працоўным фронце дазволілі адстаяць незалежнасць Беларусі. Вытрымаўшы ўсе выпрабаванні, вы засталіся моцнымі духам і адданымі роднай зямлі. Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці!
Дарагія жыхары Полацка і Полацкага раёна! У гэты святочны дзень прыміце шчырыя пажаданні міру , моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Мікалай Шаўчук,
старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *