Паважаныя работнікі і ветэраны сферы культуры!
Прыміце самыя шчырыя
віншаванні з прафесійным
святам — Днём работнікаў культуры, які сёлета
адзначаецца 9 кастрычніка!
Ваша місія высакародная! Вы фарміруеце светапогляд людзей, іх маральныя прынцыпы, несяце ў масы нягаснучыя ідэі гуманізму і прыгажосці, дапамагаеце развіваць эстэтычны густ, пашыраеце кругагляд.
У Год культуры Полаччына, найстаражытнейшы культурны цэнтр на славянскіх землях, радуе жыхароў і гасцей горада разнастайнымі культурнымі падзеямі і праектамі. Дзякуючы працаўнікам галіны багатыя культурныя традыцыі нашай малой радзімы беражліва захоўваюцца, прымнажаюцца і перадаюцца маладому пакаленню. Вы выхоўваеце ў моладзі павагу да роднай зямлі і гонар за яе.
Асаблівых слоў удзячнасці заслугоўваюць ветэраны за іх адданасць прафесіі і самаахвярную шматгадовую працу. Ваш прыклад натхняе моладзь на творчасць і працоўныя здзяйсненні на карысць Полацкай зямлі і Рэспублікі Беларусь.
Жадаем усім вам і вашым блізкім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, натхнення і новых прафесійных поспехаў!
Мікалай Шаўчук, старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч, старшыня
Полацкага райсавета
дэпутатаў.