Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай!
Сёлетняе святкаванне дня горада завяршаецца святочнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да гэтага важнага для кожнага палачаніна дня. Гэтае свята мае асобы духоўны сэнс і праходзіць у атмасферы цеплыні і сардэчнасці: мы адчуваем непарыўную сувязь з гісторыяй роднай Полаччыны, яе багацейшай духоўнай спадчынай і дачыненне да слаўных спраў знакамітых землякоў.
Падзвіжніца, асветніца і мецэнат, прападобная Еўфрасіння Полацкая заклала трывалыя традыцыі праваслаўя на беларускіх землях. Яна падарыла свету такія святыні, як Спаса-Праабражэнская царква, крыж Лазара Богшы, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр. Стаўшы на шлях духоўнага служэння, яна стала сапраўднай святыняй Полаччыны, накіроўваючы і натхняючы нас працаваць і ствараць у славу Полацкай зямлі. І сёння Прападобная з’яўляецца адной з найбольш шануемых святых у хрысціянскім свеце.
У Дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, дабра, душэўнай цеплыні, міру і згоды!
Мікалай ШАЎЧУК, старшыня Полацкага раённага выканаўчага камітэта.
Іосіф ГРЫБОВІЧ, старшыня Полацкага раённага Савета дэпутатаў.