Віншаванне старшыні Полацкага райвыканкама і старшыні Полацкага райсавета дэпутатаў з Днём горада

Главное

Паважаныя
палачане і жыхары
Полацкага раёна!
Ад усяго сэрца віншуем вас з 1154-годдзем нашага роднага Полацка!
Тысячагадовая гісторыя пакінула свой адбітак на вобліку нашага горада, зрабіўшы яго ўнікальным і непаўторным, быццам скульптура старажытнага майстра. Сёння Полацк паспяхова яднае ў сабе гісторыю і сучаснасць, багацце беларускай культуры і сучасныя тэндэнцыі развіцця гарадоў, бясцэнны вопыт старэйшага пакалення і энергію мола­дзі. Наш горад быў і застаецца калыскай беларускай дзяржаўнасці, гістарычным, духоўным, культурным цэнт­рам краіны, геаграфічным цэнтрам Еўропы.
Галоўнае багацце любога горада — яго жыхары, якія ствараюць прыгажосць і ўтульнасць, праслаўляюць сваю малую Радзіму на рэспубліканскім і міжнародным узроўнях працоўнымі, культурнымі, навуковымі і спартыўнымі дасягненнямі.
Жадаем усім жыхарам слаўнай полацкай зямлі моц­нага здароўя, бадзёрасці духу, творчых поспехаў, цудоўнага святочнага настрою! А нашаму любаму гораду — стабільнасці, міру і дабрабыту!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *