Віцэ-прэм’ер Наталля Качанава ўзначаліла міжведамасны савет па фарміраванні здаровага ладу жыцця, кантролі за неінфекцыйнымі захворваннямі, папярэджанні і прафілактыцы п’янства, алкагалізму, наркаманіі і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў пры Савеце Міністраў Беларусі.