Ва ўсіх гаспадарках Полацкага раёна завершана ўборка збожжавых і зернебабовых

Заботы сельские

На мінулым тыдні завершана ўборка збожжавых і зернебабовых ва ўсіх гаспадарках Полацкага раёна.

Сухое надвор’е і захаванне тэхналогій дазволілі аграрыям атрымаць высокую ўраджайнасць збожжавых: у трох гаспадарках — ААТ «Кушлікі», філіяле «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» і УП «П-С Карпекі» — атрымалі па 50 цэнтнераў збожжа з гектара, у ААТ «Новыя Гараны» і філіяле «Мілк-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат» — больш за 40 цэнтнераў, у іншых гаспадарках — больш за 30 цэнтнераў. Цяпер, з пачаткам восені, у аграрыяў з’явіліся новыя клопаты.

Яны ўжо на 69% выканалі заданне па ворыву глебы пад азімыя збожжавыя, 29% гэтых культур ужо пасеялі. Нарыхтавалі 18 622 тоны саломы — больш, чым летась. Заканчваюць уборку яравога рапсу. Чатыры сельгаспрадпрыем­ствы — ААТ «Кушлікі», УП «Э/б «Ветрынская», філіял «Вясна-энерга» РУП «Віцебск-энерга» і Ліцэй сельгасвытворчасці пачалі ўбіраць бульбу. Па стану на ўчарашнюю раніцу на 29,6% выкананы план уборкі кукурузы.

Адпаведна з народнай прымаўкай, у вяскоўцаў увосень — клопатаў восем. Так яно і ёсць на самой справе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *