В ПОЛОЦКОМ РАЙОНЕ ПОСЕВНАЯ НАЧАЛАСЬ С ТОРЖЕСТВЕННОГО МОЛЕБНА

Главное Заботы сельские

 9 красавіка, урачыстыя раённыя засеўкі — з удзелам старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука, спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна — урачыста прайшлі ў ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна.

IMG_5383 фото А.Марцинкевича

Прыехаўшыя госці і ўдзельнікі веснавой сяўбы-2015 гэтай гаспадаркі сабраліся разам ва ўрочышчы Мікуліна, каб з дапамогай малітвы папрасіць у Бога ўдалай  сяўбы і багатага ўраджаю. Урачысты малебен узначаліў айцец Георгій са Свята-Пакроўскай царквы г.Полацка.

Шчырая малітва неслася далёка па наваколлі. Звяртаючыся да Усявышняга, праваслаўныя вернікі ў чысты чацвер перадвелікоднага тыдня прасілі спрыяльнага надвор’я для сяўбы, урадлівасці глебы, дапамогі ва ўсіх добрых пачынаннях. Удзельнікі ўрачыстасці выказвалі надзею, што старт масавага пачатку сяўбы, дадзены ў такі асаблівы дзень, паспрыяе таму, каб хлеб урадзіўся чыстым, без пустазелля. Перад абразам стаяла жменя пасяўнога зерня, якое ўвабрала ў сябе ўсю моц малітвы. Менавіта гэтыя зярняткі першымі ляглі ў глебу з на­дзеяй на добры ўраджай… Айцец Георгій асвяціў святой вадзіцай удзельнікаў мерапрыемства і больш за 10 адзінак тэхнікі, якая стаяла ў лінейцы гатоўнасці ўздоўж дарогі.

Копия IMG_5316 фото А.Марцинкевича

Старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук засяродзіў увагу на тым, што сяўбу трэба пачынаць там, дзе глеба ўжо прагрэлася. Працоўны дзень у сяльчан павінен пачынацца а шостай гадзіне раніцы. Прыярытэты сёлетняй сяўбы: дасягнуць ураджайнасці культур 50 цэнтнераў з гектара.

Складальнікі поспеху — якаснае насенне, угнаенні, захаванне тэхналогій. Сёлета ў раёне перагледжана структура пасяўных плошчаў, зменшана зерневая група на карысць умацавання кармавой базы. Стаіць задача атрымаць больш танны травяністы бялок для кармлення жывёлы. Пагалоўе кароў таксама трэба павялічваць. «Для правя­дзення пасяўной у раёне ёсць усё. Мільярд рублёў з раённага бюджэту выдаткавана на тэхніку. Вынікі пасяўной залежаць ад кожнага з сяльчан. Мы павінны шчыра працаваць і памятаць, што наша шчасце — у полі», — падкрэсліў Мікалай Шаўчук.

IMG_5332 фото А.Марцинкевича

…Кушлікоўцы засталіся вельмі задаволеныя тым, што раённыя засеўкі ўпершыню прайшлі менавіта ў іх гаспадарцы. Большасць з механізатараў — прафесіяналы, якія, працуючы, ставяцца да глебы, як да жывога арганізма, як іх дырэктар Фёдар Завадскі. Няма сумнення, што з дапамогай Божай праца ў полі пойдзе больш шпарка, і зерневыя культуры, вырашчаныя на кушлікоўскіх палетках, сёлета зноў прадэманструюць высокую ўраджайнасць.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *