Усе гаспадаркі Полацкага раёна прыступілі да ўборкі хлеба

Актуальное Заботы сельские

Усе гаспадаркі Полацкага раёна прыступілі да ўборкі хлеба. На палеткі гаспадарак выехала 35 зернеўборачных камбайнаў.

Амаль убраны з палёў азімы рапс — 76,7% да плана. Сярэдняя ўраджайнасць гэтай культуры — 16,5 ц/га.

Па намалоце зерневых і зернебабовых лі­дзіруюць аграрыі гаспадарак «Астроўшчына», «Гараны-­Агра», «Полацк-Мілк», дзе ўжо намалочана больш за 300 тон зерня. Самая высокая ўра­джайнасць зерневых культур на палях УП «Гараны-Агра» — 40,5 ц/га, ААТ «Кушлікі» — 35,1 ц/га, УП «Полацк-Мілк» і УП «П-С Карпекі» — па 30 ц/га.
Па Полацкім раёне план уборкі зерневых і зернебабовых культур выкананы на 9,3%, убрана плошча 1006 га, сярэдняя ўраджайнасць — 26,5 ц/га.