У мінулую пятніцу шосты раз абласны цэнтр сустракаў лепшых жывёлаводаў Віцебшчыны. На ўрачысты сход, які праводзіцца раз на год, з’ехаліся працаўнікі ферм з усіх раёнаў прыдзвінскага краю, ад працы якіх залежыць
харчовая бяспека вобласці і краіны. Віцебск урачыста вітаў прадстаўнікоў жывёлагадоўчай галіны.
Дэлегацыю Полацкага раёна, у якую ўвайшлі перадавікі працы з некалькіх гаспадарак, узначаліў намеснік старшыні Полацкага райвыканкама–начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мікалай Баратынскі.
Цёпла вітаў віноўнікаў цырымоніі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін: «Дадзеная ўрачыстасць — даніна прызнання заслуг тых, хто сваімі працоўнымі дасягненнямі стварае аснову для развіцця эканомікі рэгіёна. У зале сабраліся лепшыя з лепшых — высокакласныя спецыялісты і працаўнікі, адданыя сваёй справе. Дзякуй усім за працу ў мінулым годзе, які як ніколі патрабаваў высокай арганізаванасці і дысцыпліны». Вялікую падтрымку ў правядзенні ўрачыстасці аказаў абласны камітэт прафсаюза работнікаў АПК.
Сельгасвытворчасць Віцебскай вобласці набірае абароты, канстатаваў і намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц. Па выніках мінулага года тэмп росту — 101,5%, вынікі першага квартала
2023-га прыраслі яшчэ на 1,5%. Павялічваецца прадукцыйнасць дойнага статка.
Леанід Заяц уручыў медалі «За працоўныя заслугі» лепшым працаўнікам, сярод якіх прадстаўнік дэлегацыі Полацкага раёна — Фёдар Завацкі, дырэктар ААТ «Кушлікі».
За заслужанымі ўзнагародамі за адданую працу на святочную сцэну паднімаліся лепшыя з лепшых працаўнікі гаспадарак. За высокія вытворчыя паказчыкі Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Наталля Казакова, аператар машыннага даення філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга», і Уладзімір Байголаў, тэхнік па штучным асемяненні жывёлы і птушкі КУП «Захарнічы».
Ганаровую грамату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў атрымала Алена Фурс, аператар машыннага даення УП «П-С Карпекі». Ганаровай граматай Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджана Святлана Градава, начальнік малочна-таварнага комплексу «Заскаркі» філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга».
Аграрыі Беларусі поўнасцю забяспечылі ўнутраны рынак айчыннай прадукцыяй. Лішкі рэалізуюцца за рубеж. У мінулым годзе экспарт склаў 8,3 млрд долараў, за два месяцы бягучага — болей за 1,2 млрд. Самае галоўнае, што працаўнікі вёскі адчулі вынікі сваёй працы — сярэдні заробак у галіне павялічыўся на 25%.
Падзяка старшыні Віцебскага аблвыканкама аб’яўлена Наталлі Каваленка, аператару машыннага даення ААТ «Новыя Гараны». Дзмітрый Бакурын, аператар па адкорме і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы УП «Палімір-агра», узнагароджаны Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Вольгу Шастапалаву, аператара машыннага даення філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга», заахвоцілі Ганаровай граматай Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Вольга Кузняцова, аператар па адкорме і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ААТ «Кушлікі», узнагароджана Ганаровай граматай Аграпрамысловага саюза Віцебскай вобласці.