У Віцебскай вобласці «Дажынкі-2022» пройдуць у Глыбокім

Главное Заботы сельские

Адразу два святы — Дзень народнага адзінства і абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2022» — адзначыць у суботу, 17 верасня, г.Глыбокае.

Сёлета свята пройдзе ў іншым фармаце. Менавіта 17 верасня Глыбокае сустрэне ганаровых гасцей з усіх раё­наў Віцебшчыны, Беларусі і іншых краін. А ўшанаванне перадавікоў жніва пройдзе ў Віцебску напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Абласныя «Дажынкі» дадуць старт правядзенню «Дажынак» раённага маштабу.