Вучні Ветрынскай СШ імя Дз.В. Цябута прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Пагасі цыгарэту — запалі жыццё”, якое прайшло на базе Ветрынскай бібліятэкі – філіале №2. Яго мэта — фармаванне негатыўнага стаўлення да шкодных звычак.
Чым небяспечна курэнне, чаму трэба пазбягаць шкодных звычак? Гэтыя і іншыя пытанні разбіралі і абмяркоўвалі школьнікі і бібліятэкары.