У філіяле «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» завяршылі ўборку капусты

Экономика

Агароднінаводы філіяла «Вясна-энерга» РУП «Віцебскэнерга» завяршылі ўборку капусты, якая сёлета займала плошчу 19 га.

Любімая многімі агародніна змешчана на захоўванне, частка ўраджаю паступіла на рэалізацыю ў гандлёвыя кропкі Полацкага рэгіёна.

Галоўны аграном філіяла Ганна Грыцкевіч паведаміла, што сёлета ў «Вясне-энерга» ўпершыню вырошчваўся адзін сорт капусты пад назвай «Зянон», які задаволіў спецыялістаў таварным выглядам, смакавымі якасцямі і ўраджайнасцю (яна дасягала пад 400 ц/га).

Аліна БАЛЬШАКОВА.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *