У Полацку ўстаноўлены памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці»

Главное

Месца, дзе вырашана ўстанавіць памятны знак «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці», выбрана невыпадкова. Полацкі Сафійскі сабор — унікальны помнік архітэктуры са складаным лёсам, які перажыў шмат разбурэнняў і рэстаўрацый, але змог застацца такім, якім яго задумалі тыя, хто ўзвёў. Полацкая Сафія — адзін з самых ранніх храмаў Старажытнай Русі і адна з першых каменных пабудоў на беларускіх землях.

Незалежнасць Полацкага княства ў XI ст. спрыяла ўзнікненню тут самабытнай школы храмавага дойлідства. Узвядзенне Сафійскага сабора мела актуальную агульнадзяржаўную мэту: падкрэсліць не толькі палітычную і рэлігійна-культурную незалежнасць, але і бясспрэчную роўнасць. Полацкая Сафія была пабудавана князем Усяславам Брачыславічам — мужным ваяром і легендарным дзедам прападобнай ігуменні Еўфрасінні Полацкай. Задумаўшы ўзвесці кафедральны сабор, князь запрасіў у Полацк візантыйскіх дойлідаў.
Полацкі Сафійскі сабор адыгрываў важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці горада. З пісьмовых крыніц вядома, што ў саборы Святой Сафіі ўжо да пачатку XII ст. дзейнічала адна з самых старажытных у Еўропе бібліятэк, да стварэння якой, верагодна, мела дачыненне прападобная Еўфрасіння Полацкая.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *