Запрашаем 26 студзеня а 16.00 гадзіне на літаратурнае шоу.
1. ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Літаратурнае шоу “Libido”.
Павал Вайніцкі (мікраскульптура)
Яўген Рагозін (саўнд-дызайн)
Ільля Сін (экзыстэнцыйная кляўнада)
Тацьцяна Ткачова (фота)
Прэзэнтацыя кнігі Ільлі Сіна “Libido”.
2. ГАЛІНА СІЎЧАНКА. Прэзэнтацыя кнігі “Зоў звычаю”
3. ЯЎГЕН РАГОЗІН. Інтэрактыўнае minimal techno з выкарыстаньнем падручных матэрыялаў.
Што такое імглебен? Пакуль гэтага ніхто ня ведае. Болей за тое – сэнс гэтага слова залежыць ад вас.
Звыклыя словы даўно абрасьлі канатацыямі. І таму паэты (як, у дадзеным выпадку, Галіна Сіўчанка ) ствараюць новыя словы, выкарыстоўваючы досьвед папярэднікаў як будаўнічы матэрыял. Пакуль гэтыя словы яшчэ не набрынялі сэнсам.
Мы будзем рабіць тое самае, але з выкарыстаньнем больш шырокага спэктру выяўленчых сродкаў.
І гэта будзе рух у імглу, дзе кожны знойдзе гронкі новых сэнсаў альбо ўзрадуецца праз іх адсутнасьць.