Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа бібліятэкары бібліятэкі імя Янкі Купалы – філіяла №3 прымеркавалі ўрок-знаёмства “Песняры роднага краю”. У ім прынялі ўдзел вучні СШ №8.
У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам знакамітых народных паэтаў Беларусі. Хлопчыкі і дзяўчынкі паглядзелі відэафільмы, прянялі ўдзел у віктарынах і гульнях, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў.