У Полацку пачаўся XXVI Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі»

Актуальное Культура

У канцэртнай зале Сафійскага сабора прайшоў першы канцэрт XXVI Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі».


Перад аматарамі музычнай класікі выступіў канцэртны дуэт з Санкт-Пецярбурга — Кацярына Марышкіна (арган) і Марк Таубе (скрыпка).

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца ў нядзелю, 14 лістапада. Падчас яго палачанам і гасцям горада сваю творчасць падораць камерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» (дырыжор Раіль Садыкаў) і салістка канцэртнага зала, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая.

21 лістапада адбудзецца канцэрт Кацярыны Нікалаевай, вядомай беларускай арганісткі. Яна выканае творы Л.В’ерна і М.Дзюруфле.

Апошнія акорды фес­тывалю прагучаць 28 лістапада. У заключным канцэрце высту­пяць музыканты з Рассіі Аляксей Шмітаў (арган) і Аліса Гібца (сапрана). Яны прадставяць сваё бачанне твораў І.С.Баха, С.Танеева, Т.Бубека, а таксама кампазіцыі А.Шмітава.