У Полацку адбылося пасяджэнне Нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па правядзенні Дня беларускага пісьменства і святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, якое правёў яго старшыня, намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.
У рабоце аргкамітэта прынялі ўдзел міністры інфармацыі і культуры Лілія Ананіч і Барыс Святлоў, намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, кіраўнікі ведамстваў і службаў – жыллёва-камунальнай гаспадаркі, гандлю, сувязі, транспарту, аховы здароўя, надзвычайных сітуацый, праваахоўных органаў, санітарнага нагляду. Былі абмеркаваны пытанні па выкананні дадзеных раней даручэнняў, гутарка ішла таксама пра ступень гатоўнасці аб’ектаў да свята.
Удзельнікі пасяджэння прайшліся па вуліцах горада, наведалі месцы, дзе будуць праходзіць галоўныя святочныя падзеі, адзначыўшы, што Полацк да прыёму гасцей гатовы. Да свята застаўся ўсяго тыдзень, праз які ён на некалькі дзён стане сталіцай свята дзяржаўнасці, духоўнасці і пісьменства.
Падрабязней -у адным з бліжэйшых нумароў «Полацкага весніка»