У Полацку адбыўся ўрачысты мітынг

Главное

Сонечнай раніцай 10 мая на плошчы Свабоды ў Полацку адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

IMG_2623 фото А.Марцинкевича

Штогод у другую ня­дзелю мая ў нашай рэспубліцы адзначаецца свята, якое яднае нацыю, дэманструе моцную сілу духа і мужны характар беларускага народа. Герб и сцяг ва ўсіх краінах свету з’яўляюцца вышэйшымі сімваламі дзяржавы.

Ва ўрачыстасці, якая адбылася з нагоды Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай ўлады, дэпутацкага корпусу, ветэраны і моладзь Полаччыны.

IMG_2627 фото А.Марцинкевича

Мерапрыемства пачалося з бравага маршу кадэтаў са сцягамі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Альберт Збароўскі разам са старшынёй маладзёжнага парламента Полацкага раёна, вучнем СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай Уладам Няміра і старшынёй правафланговай піянерскай дружыны імя Мікалая Пятрэнкі ПДГ №2 Палінай Чарлёнак узнялі над плошчай Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

IMG_2750 фото А.Марцинкевича

Са шчырымі віншаваннямі са святам і наказам шанаваць і любіць галоўныя сімвалы краіны да маладога пакалення палачан звярнуліся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Гуйвік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама Ірына Драздова, член прэзідыума Полацкай раённай ветэранскай арганізацыі Аляксандр Лапцеў. У сваіх выступленнях яны казалі пра тое, што Дзяржаўны герб і Дзяржаўны сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня нашай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці і важныя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці.

IMG_2746 фото А.Марцинкевича

Дзяржаўныя сімвалы аб’ядноўваюць народ, і ў якім куточку свету ні знаходзіліся б мы, яны заўсёды нагадваюць пра родны дом, пра любую Беларусь. З адносін да іх пачынаецца наш патрыятызм, наша адданасць Радзіме. Гучалі пажаданні мірнага неба, сонечных дзён, радасці, моцнага здароўя і дабрабыту.

З удзячнасцю за мужнасць і гераізм, за падараваную магчымасць жыць, вучыцца і праца­ваць у свабоднай краіне моладзь уручыла ветэранам кветкі. А потым адбылася цырымонія пры­свячэння юных палачан у піянеры і ўручэнне білетаў ГА «БРСМ» папаўненню маладзёжнага саюза.

Удзельнікі самых вялікіх рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў моладзі працягваюць лепшыя традыцыі, ствараюць будучыню нашай краіны. Аддаючы даніну павагі галоўным дзяржаўным сімвалам Беларусі, юныя палачане абяцалі берагчы і прымнажаць здабыткі Радзімы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *