У Полацкім раёне скошаны травы першага ўкосу на плошчы больш за 6 тысяч гектараў

Заботы сельские

Добра ў полі ў час палудны. Асабліва ў касавіцу. Травы сёлета выраслі, таму касцы працуюць з імпэтам. У Полацкім раёне па стану на ўчарашнюю раніцу ўжо скошаны травы першага ўкосу на плошчы больш за 6 тысяч гектараў, што адпавядае палове даве­дзенага задання. Працаўнікі палёў выязджаюць у поле ледзь развіднее і імкнуцца зрабіць за дзень як мага больш.

Напрыканцы мінулага тыдня мы пазнаёміліся з нарыхтоўшчыкамі травяных кармоў ААТ «Банонь-Агра». Механізатары гэтай гаспадаркі выканалі заданне па ўборцы траў ужо на 65%, з самага пачатку зялёнага жніва яны працуюць у добрым тэмпе. Нарыхтавалі 7 тон сена, амаль 2 тысячы тон сенажу. На ўмоўную галаву жывёлы ўжо ёсць 7,06 цэнтнера кармавых  адзінак, у мінулым годзе ў гэты час было на цэнтнер менш.

Злева направа: В.Махаева, А.Кляпацкі, А.Бяспалаў, І.Баюс, В.Какошка, Т.Юндзіль, Ю.Несцераў, В.Баюс. Злева направа: В.Махаева, А.Кляпацкі, А.Бяспалаў, І.Баюс, В.Какошка, Т.Юндзіль, Ю.Несцераў, В.Баюс.
«Нікога не можам выдзеліць, хто працуе лепш, усе хлопцы дапамагаюць адзін аднаму, разумеюць, што ўсе — звенні аднаго ланцужка», — распавялі старшыня прафкама Вольга Чэрап, галоўны аграном гаспадаркі Вольга Махаева і брыгадзір, начальнік вытворчага ўчастка
Таццяна Юндзіль.

Аляксей Васілеўскі.                                                                                                                                            Аляксей Васілеўскі.

Мы напаткалі некалькіх удзель­нікаў касавіцы на машынным двары. Мужчыны рамантавалі трактар.
Кожны з іх да нарыхтоўкі кармоў ставіцца з адказнасцю. Зараз, у пачатку лета, — для іх самы час добрых заробкаў, таму нікога прымушаць працаваць не трэба. На касьбе працуюць Сяргей Канцыял і Аляксей Васілеўскі. На адвозцы спраўляюцца Уладзімір і Ілля Баюсы, Аляксандр Бяспалаў. З граблямі ў полі Віктар Какошка. На трамбоўцы — Юрый Несцераў і Алег Сысоеў. Трамбоўка сянажнай масы ў бурты вядзецца круг­ласутачна. На падборцы на трак­тары «КВК» добра працуе Аляксандр Кляпацкі. Гле­дзячы на вопытных механізатараў, імкнуцца не адстаць маладыя Аляксандр Бяспалаў, Ілля Баюс і Алег Сы­соеў. Хлопцы ўдзячныя старшым калегам за добразычлі­васць, слушныя парады і гатоўнасць заўсёды прыйсці ім на дапамогу.
Поруч з сяльчанамі працуе шэф з Полацка Аляксей Васілеўскі. Ён — трактарыст з Полацкага прадпрыемства ме­ліярацыйных сістэм. У «Банонь-Агра» прыехаў на сваёй тэхніцы. Аляксей Мікалаевіч спачатку дапамагаў араць, убіраў баршчавік, ужо трэці дзень косіць траву. Сялянскую працу, хоць і гарадскі жыхар, ведае добра. «Мы заўсёды просім дырэктара прад­прыемства Сяргея Сямёнава, каб нам накіравалі на працу менавіта Васілеўскага. Ведаем, што ён — адказны і прафесіянал! І, дзякуй вялікі, Сяргей Васільевіч задавальняе нашу просьбу!» — падкрэсліла Вольга Чэрап.
Механізатар Сяргей Канцыял на сваім «жалезным кані» («Беларус 82.1») скасіў адно поле і пераязджаў на другое. Гэты працаўнік поўнасцю адданы роднай зямлі, гатовы выконваць штодзень любую працу. І ўгнаенні ўносіў, і салому падбіраў. Ён — тутэйшы, з вёскі Калтуны. У сельскай гаспадарцы шчыруе пару дзясяткаў гадоў. Сёлета працаваў на трактары разам з сынам, які вучыцца ў Полацкім ліцэі сельгасвытворчасці і хутка атрымае прафесіі механізатара і зваршчыка. «Хлопец кемлівы, будзе з яго толк!» — выказаў упэўненасць Сяргей Канцыял.

Сяргей  Канцыял. Сяргей Канцыял.

Праца на палетках ААТ «Банонь-Агра» кіпіць з раніцы да позняга вечара. Канешне, каб выконваць даведзенае заданне, механізатарам трэба як след падсілкавацца. За абеды і падвячоркі ў «Баноні-Агра» адказва­юць загадчыца сталовай Антаніна Астроў­ская і повар Ірына
Пяткевіч. Жанчыны таксама прыхо­дзяць на працу рана, каб накарміць удзельнікаў нарыхтоўкі кармоў смачна і сытна. «Самі прыдумваем меню з прадуктаў, якія ёсць. Імкнемся, каб стравы не паўтараліся. На падвячоркі звычайна гатуем нешта з беларускай кухні: дранікі, бліны. Любяць механізатары і чабурэкі!» — расказалі жанчыны. У той дзень, калі мы былі ў гаспадарцы, павары прыгатавалі расольнік, гуляш, грэцкую кашу і кампот. Згодна з калектыўным дагаворам, працаўнікі гаспадаркі аплочваюць 25% кошту абедаў. За дастаўку гарачых абедаў для механізатараў, а таксама і не­абходных запчастак адказвае Анатоль Шалупенька.

Антаніна  Астроўская  і  Ірына  Пяткевіч
Антаніна Астроўская і Ірына Пяткевіч

Дырэктар гаспадаркі Наталля Даўгаполава выказала па­дзяку дырэктару ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Васілю Хамёнку, дапамога якога іх гаспадарцы вельмі адчувальная: і прадукты ён дапамагае набываць, і спецвопратку. За падтрымку яна ўдзячная таксама дырэктару прадпрыемства Полацкіх меліярацыйных сістэм Сяргею Сямёнаву. «Дзякуючы таму, што ёсць у працы на­дзейныя партнёры, аказваецца ўсебаковая пад­трымка з боку кіраўніцтва Полацкага райвыканкама — у нас, у сяльчан, ёсць настрой на працу і ўпэўненасць у заўтрашнім дні», — падсумавала вынік нашай размовы Наталля Даўгаполава.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *