У Полацкім раёне намалочана першая тысяча тон збожжа!

Заботы сельские

У сераду ў філіяле «Гараны-Агра» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» адбылася значная падзея: экіпаж камбайнераў у складзе Сяргея Гарбаценкі і Ігара Данілкіна намалаціў першую ў Полацкім раёне тысячу тон збожжа. Вадзіцель Сяргей Барысевіч, які ўвесь тыдзень працаваў поруч з гэтымі камбайнерамі, стаў першым у Полацкім раёне вадзіцелем-тысячнікам, які перавёз ад камбайна тысячу тон. Наш экіпаж-тысячнік стаў пятым у Віцебскай вобласці, які дасягнуў тысячнага намалоту.

Павіншаваць з працоўнымі поспехамі першых герояў жніва-2017 на месца іх працы — ў поле, дзе каласілася спелая пшаніца і блішчэла на сонцы залатая салома, — прыехалі намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін, старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук, яго намеснік Мікалай Баратынскі, дырэктар ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Васіль Хамёнак, старшыня Полацкага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Дабраслаўскі, дырэктар філіяла Аляксандр Калтуноў, спецыялісты гаспадаркі і артысты з вёскі Багатырская Полацкага раёна.

Ушанаванне пераможцаў жніва пачалося з узнёслых слоў пра хлеб, які — усяму галава, пра хлеб-соль, без якіх не абыходзіцца прывітанне дарагіх гасцей, і з добрай беларускай песні. Хлебны каравай са словамі падзякі за плённую працу ў полі, за вялікія намалоты ўручылі старшаму камбайнеру Сяргею Гарбаценку.

Шчыра гучалі словы ўдзячнасці за працу, пажаданні моцнага здароўя, паспяховага заканчэння ўборачнай кампаніі ад усіх прыехаўшых гасцей. Асаблівую ўрачыстасць моманту надалі Ганаровыя граматы Полацкага райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, Дыпломы Полацкага райкама прафсаюза работнікаў АПК, шматлікія памятныя падарункі, уручаныя хлебаробам. Па традыцыі першыя тысячнікі атрымалі прызы і ад Беларускай федэрацыі прафсаюзаў — вымпелы, футболкі і кепкі з прафсаюзнай сімволікай.

Пераможцы жніва сёлета працуюць на новым камбайне «New Holland CR9.80» з высокай магутнасцю рухавіка і шырокай жаткай. Іх выніковай працы спрыяюць новая тэхніка, высокая ўраджайнасць культур, добрае надвор’е. Вадзіцель Сяргей Барысенка ў гэты пералік дабавіў самаадданую працу камбайнераў, якія малоцяць цэлы дзень, не спыняючыся ні на хвіліну. Ён ледзь паспявае адвозіць збожжа ад камбайна.
Задаволенасць поспехамі на хлебнай ніве працаўнікоў філіяла выказаў дырэктар Аляксандр Калтуноў. Усе пераможцы — надзейныя людзі, Сяргей Гарбаценка — механізатар і камбайнер у трэцім пакаленні, прафесіянал з вялікай літары, яго сын Ігар — таксама вопытны працаўнік. Сяргей Барысевіч пайшоў па слядах бацькі-кіроўцы, працуе на адным месцы тры дзясяткі гадоў. Самаадданая праца ў полі кампенсуецца добрым заробкам: за высокія намалоты ў дзень ім налічваецца больш за 100 рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *