У Полацкім каледжы ВДУ імя П.М.Машэрава адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар каледжа Т.Г.Полушкіна, яе намеснікі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, выкладчыкі.
Мадэратарамі пляцоўкі выступілі выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін В.М.Мішута, А.У.Атвалка, В.М.Пятніца.
Прысутныя азнаёміліся з раздзеламі праекта Асноўнага Закона, які не толькі прадугледжвае пераемнасць дзеючай Канстытуцыі, але і змяшчае шэраг новаўвядзенняў: узмацненне ролі народаўладдзя, замацаванне сямейных і маральных каштоўнасцей у грамадстве, захаванне гістарычнай праўды, памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, павелічэнні адказнасці чалавека за сваё здароўе.