У Полацкім гарадскім Палацы культуры адбылося музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Горад школьнага часу».
Сапраўднымі героямі імпрэзы сталі вучні СШ №16. Разам з героямі любімых казак яны праходзілі вясёлыя выпрабаванні, адгадвалі загадкі, пераадольвалі перашкоды і ў выніку былі ўрачыста прысвечаны ў першакласнікі.
Кожнаму з іх той дзень запомніцца дзякуючы каманднаму духу, выдатнаму настрою і адчуванню дачынення да вялікай сям’і, імя якой — школа.