Паказаць тавар, як кажуць, тварам, прадаставіўшы пакупнікам магчымасць набыць усё неабходнае па прывабных цэнах — мэта выставы-кірмашу, арганізаванага Полацкім філіялам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, які будзе працаваць у Палацы культуры ААТ «Полоцк-Стекловолокно» з 20 па 23 сакавіка.
На ім будуць прадстаўлены харчовыя і прамысловыя тавары вядучых беларускіх прадпрыемстваў па цэнах вытворцаў.
Алена КАЛЕНІК.