У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшло свята «Ехала Каляда з Полацку…»

Калейдоскоп Культура

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я прайшло свята «Ехала Каляда з Полацку…». Цёплая атмасфера, святочныя песні і сапраўдная Каляда – менавіта такім стаў гэты дзень для ўсіх удзельнікаў свята. Дапамог музею ў гэтым фальклорны калектыў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Варган».

Фота Кірыла Смалякова

У музей прыйшлі: Звяздар, Механоша, Мядзведзь, Цыганка, Бусел — самыя яркія і запамінальныя персанажы традыцыйных калядных канікул. І, вядома ж, Каза — галоўны сімвал Калядаў, сімвал урадлівасці і багатага ўраджаю. Калядоўшчыкі праспявалі гаспадыні вясёлыя песні з пажаданнямі дабрабыту, здароўя і багатага ўраджаю. Госці былі прыняты з радасцю і шчодра надзелены ласункамі.

У сваю чаргу, гаспадыня паваражыла ўдзельнікам на год будучы, а маладых незамужніх дзяўчат запрасіла даведацца пра свой лёс — убачыць вобраз будучага жаніха…