У мінулую пятніцу ў Полацкім раёне прайшоў традыцыйны Дзень жывёлавода, які пачаўся з ранішняй нарады ў старшыні Полацкага райвыканкама Мікалая Шаўчука.
Галоўны стратэгічны прадукт — малако, і яго вытворчасць — задача №1 для ўсіх жывёлаводаў. Для атрымання «белага золата» высокай якасці неабходна захоўваць тэхналогіі кармлення і даення кароў, утрымліваць жывёлаводчыя памяшканні ў належным санітарным стане. На гэтыя пытанні, а таксама на недапушчэнне зніжэння вытворчасці малака ў параўнанні з мінулым тыднем, Мікалай Шаўчук патрабаваў звярнуць увагу кіруючым работнікам райвыканкама, якія ў той дзень былі накіраваны ў гаспадаркі з мэтай сустрэч з жывёлаводамі і выяўлення існуючых праблем.