Днямі юныя аматары гісторыі сабраліся ў канферэнц-зале Музея беларускага кнігадрукавання на краязнаўчыя чытанні “Спадчына Полацкай зямлі”, прысвечаныя 210-годдзю вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войск у гады Айчыннай вайны 1812 года.
На пачатку мерапрыемства да ўдзельнікаў звярнулася намеснік старшыні Полацкага райвыканкама Святлана Валюшкіна. Яна адзначыла важнасць вывучэння лакальнай гісторыі, умення праводзіць лагічныя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі, шукаць і аналізаваць інфармацыю.
Свае навуковыя працы прэзентавалі старшакласнікі полацкіх школ, а таксама навучэнцы ляснога каледжа. Акрамя таго, у анлайн-фармаце быў прадстаўлены даклад вучаніцы Варонаўскай СШ Віцебскага раёна, завочна ўдзел у канферэнцыі прынялі юныя даследчыкі з Пскова і Пскоўскай вобласці.
Навучэнцы пазнаёмілі прысутных з цікавымі фактамі пра Айчыннаю вайну 1812 года, звязаныя з полацкай зямлёй. Кожны выступоўца грунтоўна падышоў да раскрыцця выбранай тэмы.
Усе юныя даследчыкі адтымалі Дыпломы ўдзельнка, а педагогі-куратары Падзякі ад упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама.
Усе прадстаўленыя працы будуць уключаны ў зборнік краязнаўчых чытанняў.
Фота Валянціны ЛІПКО,