У мінулую нядзелю, 25 кастрычніка, у канцэртнай зале Сафійскага сабора адбылася значная падзея ў культурным жыцці краіны — урачыстае адкрыццё юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю арганнай музыкі «Званы Сафіі».
Вялікі канцэрт, падчас якога выступілі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ксенія Пагарэлая (арган), Вікторыя Бабенка (скрыпка), Тамара Рэмез (сапрана) і камерны аркестр «Еўропа-Цэнтр» (дырыжор Раіль Садыкаў), быў прысвечаны 335-годдзю з дня нараджэння Георга Фрыдрыха Гендэля, найвялікшага еўрапейскага кампазітара эпохі Барока.
Сцвярджэнне сусветна вядомага літаратурнага класіка Фёдара Дастаеўскага пра тое, што прыгажосць уратуе свет, сёння актуальне, як ніколі. Вялікая музыка здольная не толькі лячыць душу, дорачы эстэтычную асалоду. Суладдзе гукаў стварае гармонію ў навакольнай прасторы, спрыяе спакою і згодзе.
Званочкі ў дзіцячых руках па традыцыі абвясцілі пра пачатак падзеі. У зале аншлаг.
Фота Іллі ШВЯДКО.