У гаспадарках Полацкага раёна пачалася падрыхтоўка да вясенне-палявых работ

Заботы сельские

З надыходам сакавіка ў сяльчан багата працы.


Механізатары гаспадарак Полацкага раёна штодзень вывозяць на палі арганіку пад яравую сяўбу. Ужо выканана 67% даведзенага задання. Найбольшае перавыкананне плану дэманструюць аграрыі УП «Полацк-Мілк». На мінулым тыдні працаўнікі шэрагу гаспадарак пачалі ўносіць арганіку, а на палях «П-С Карпекі», «Палімір-­Агра», э/б «Ветрынская» і «Полацкі аграсервіс» падсяваліся мнагалетнія травы. Да веснавой сяўбы падрыхтавана 86,1% насення яравых зерневых і зернебабовых культур.

З 1 сакавіка ў гаспадарках раёна пачаўся агляд сельскагаспадарчай тэхнікі, якая будзе задзейнічана на вясенне-палявых работах.