У гаспадарках Полацкага раёна кіпіць работа

Заботы сельские

Кіпіць праца на палях гас­падарак Полацкага раёна. Тры з іх — ААТ «Кушлікі», УП «Блізніца» і ААТ «Полацкі аграсервіс» — убралі азімую сурэпіцу, намалацілі 129 тон зерня гэтай культуры.

Фота Аліны БАЛЬШАКОВАЙ.

Працягваецца нарыхтоўка кармоў для жывёлы. План уборкі траў другога ўкосу выкананы на 30%, шэраг гаспадарак нарыхтоўваюць сянаж ва ўпакоўцы, многія дадаюць да сенажу кансервант.

Па нарыхтаваных кармах на ўмоўную галаву жывёлы лідзіруюць УП «Палімір-­агра» (18,06 ц.к.а.), філіял «Вясна-энерга» (15,33 ц.к.а.) і ААТ «Кушлікі» (13,68 ц.к.а.). Ва УП «Палімір-­агра» назапашана 3524 тоны кармавых адзінак.