У Гарадскім палацы культуры прайшоў першы адкрыты рок-фэст

Культура

У Гарадскім палацы культуры прайшоў першы адкрыты рок-фэст пад назвай «Rock Wave». На сцэну выйшлі калектывы з Мінска, Наваполацка, Віцебска і Полацка, якія выканалі не толькі аўтарскія кампазіцыі, але і вядомыя хіты.

Як адзначыў адзін з арганізатараў фестывалю Аляксандр Цюлікаў, гэты канцэрт стаў своеасаблівай рэпетыцыяй. Сёлета плануецца правесці яшчэ адзін падобны фэст рок-музыкі.

Асаблівасць фестывалю — непадобнасць каманд. Музыкі даўно рэалізуюць сябе на сцэне. Гралі рок у розных яго праявах — ад класічнага да панк-року.
Права адкрыць рок- фэст было дадзена «Mascara the Furies». Калектыў змог разагрэць залу і парадаваць знаўцаў добрай музыкі. Запомніліся сваімі выступамі гурт «ЛыЖы» (Полацк), які грае поп-панк, і прыхільнікі альтэрнатыўнага року  — маладая наваполацкая каманда «German Plumber». На адной хвалі з залай быў і віцебскі гурт «Эксперымент-12».

У выкананні гурта «Версія» (на фота) гучалі не толькі даўно ўпадабаныя публікай рок-хіты, але і новыя песні, якія адрозніваюцца моцнымі тэкстамі і аранжыроўкамі. На думку лідара гурта Паўла Сляпцова, чалавек, які грае рок, шукае спосаб выказаць сябе і выходзіць да публікі, распавядаючы пра свой унутраны свет.

Фестываль сабраў лю­дзей, якія імкнуцца зрабіць сваю любоў да рок-музыкі даступнай для грама­дскасці. А таксама ў пэўнай меры паламаць стэрэатыпы аб рокерах.

— Гурты, якія прымуць удзел у нашым фестывалі, не павінны быць падобнымі адзін на аднаго. Нам патрэбныя лепшыя ў сваім кірунку, бо ў рок-музыцы вельмі шмат напрамкаў: акустычны, метал, фолк і іншыя, — адзначыў Аляксандр Цюлікаў, які ў скла­дзе гурта «ЛыЖы» таксама выступіў на канцэрце.
Кожнаму з калектываў, якія ўдзельнічалі ў рок-фестывалі, былі ўручаны дып­ломы ўдзельнікаў.

Наталля Сляпцова (тэкст і фота).