Другая ў раёне даільная зала з робатамі адкрылася ў філіяле ААТ «Полоцкий молочный комбинат» «Милк-Агро». Мадэрнізацыя аб’екта пачалася ў студзені мінулага года. Агульны кошт склаў 13,7 млрд. рублёў, з якіх уласных — 536,9 млн., бюджэтных — 801 млн., крэдытных рэсурсаў — 12,4 млрд. На ферме ўсталяваны два даільныя робаты новага пакалення аўстрыйскай кампаніі.
Робатызаваная ферма разлічана на ўтрыманне 156 галоў. Нагрузка на работа складае 55-60 галоў дойнага статка, а за ўсімі працэсамі назірае аператар. Тэхнолаг сочыць, каб колькасць доек была не менш за тры ў суткі. Абслугоўваць мадэрнізаваны кароўнік будуць усяго 6 чалавек. На ферме з беспрывязным утрыманнем прадугледжана боксавае раздзяленне зон адпачынку і кармлення жывёлы. Сістэма кантролю якасці малака дае інфармацыю пра наяўнасць мастыту, утрыманне тлушчу, бялку и лактозы. Ачышчальная лінія прадухіляе перазаражэнне кароў, а таксама валодае выдатнымі бактэрыцыднымі якасцямі.
Варвара МОРОЗОВА.