У час раскопак пад сценамі Спаса-Праабражэнскага храма XII стагоддзя навукоўцы адшукалі ўнікальнае памяшканне памерам больш за 10 квадратных метраў. Яго калісьці засыпала пры абрушэнні часткі пабудовы. Раней нічога падобнага ў іншых царквах таго гістарычнага перыяду эксперты не знаходзілі. Гэта першы прыклад падземнай пабудовы, знойдзены ў радыусе некалькіх тысяч кіламетраў навокал.
На думку навукоўцаў, заказчык пабудовы падзямелля — сама Еўфрасіння Полацкая. Але дагэтуль застаецца загадкай, з якой мэтай яе ўзводзілі.