У Беларусі ў кастрычніку грэчка і бульба патаннелі, агародніна падаражэла. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце Нацыянальнага статкамітэта. У цэлым цэны на харчовыя тавары ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,65%. Больш за ўсё падаражэла агародніна (26,6%).