У нядзелю чыгуначнікі будуць прымаць шматлікія віншаванні з нагоды прафесійнага свята. У ліку творчых падарункаў прадстаўнікам галіны чыгуначнага транспарту будуць і канцэртныя нумары ад калектыву Полацкага раённага цэнтра культуры. Падчас святкавання, якое адбудзецца на стадыёне «Лакаматыў», прагучаць музычныя кампазіцыі ў выкананні народнай эстраднай студыі «X-day» і народнай студыі эстраднага майстэрства «Тандэм».