Традыцыйнае раённае свята ў гонар працаўнікоў палёў і ферм пройдзе 19 лістапада ў Полацкім раённым Цэнтры культуры

Главное

Поўным ходам у Полацкім раёне ідзе падрыхтоўка да самага галоўнага свята сяльчан — Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
Традыцыйнае раённае свята ў гонар працаўнікоў палёў і ферм пройдзе 19 лістапада ў Полацкім раённым Цэнтры культуры. У выхадны дзень у Полацк з’едуцца дэлегацыі з усіх гаспадарак Полацкага раёна, у складзе якіх будуць маладыя аграрыі, якія лічаць за гонар працу на зямлі. Удзель­нікаў урачыстасці чакаюць заслу­жаныя ўзнагароды, музычныя віншаванні і прыемныя нечаканыя сюрпрызы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *