Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства на абноўленай сцэне Гарадскога Палаца культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Легенда пра Усяслава Полацкага», які прадставіць Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым» пад кіраўніцтвам рэжысёра Веры Кісялёвай. Ён стане падарункам палачанам і гасцям да 1155-годдзя старажытнага горада.
Гэты сезон для аматараў тэатральнага жанру можа
стаць знакавым — на базе Гарадскога Палаца культуры плануецца адкрыццё Школы тэатра, якая, хутчэй за ўсё, будзе названа ў гонар славутага палачаніна, асветніка, філосафа, паэта і драматурга Сімяона Полацкага, які меў дачыненне да з’яўлення і развіцця тэатральнага мастацтва ў краінах Усходняй Еўропы. У Віцебскай вобласці наш «Пілігрым» —
адзіны Заслужаны аматарскі драматычны тэатральны калектыў. Тэатр запатрабаваны, ён мае высокі аўтарытэт і выконвае важную адукацыйную і выхаваўчую ролю. Творчы калектыў прымае ўдзел у значных мерапрыемствах, не только ў Полацку, але і годна прадстаўляе наш горад як на рэспубліканскім, так і на міжнародным узроўні. Так што адкрыццё ў нашым горадзе Школы тэатра можа стаць у Беларусі ўнікальнай з’явай, якая дасць значны імпульс далейшаму развіццю тэатральнага руху на Полаччыне. Тут па-ранейшаму будуць ладзіцца тэатральныя пастаноўкі, праводзіцца
майстар-класы ад вядучых акцёраў тэатра.