Паспяхова выступіў на абласным свяце «Тэатральная вясна-2014», прысвечаным 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое праходзіла ў Глыбокім, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр «Пілігрым» Полацкага гарадскога палаца культуры.
Тэатр паспяхова прадставіў спектакль «Рагнеда», за які ўдастоены Дыплома I ступені ў намінацыі «Драматычны спектакль», а таксама атрымаў дыплом у намінацыі «Сінтэз розных жанраў у мастацтве». Кіраўнік і рэжысёр тэатра «Пілігрым» Вера Кісялёва адзначана дыпломам у намінацыі «За лепшую рэжысуру». Віншуем!
Алена КАЛЕНІК.
Фота Алеся ЗАМКОЎСКАГА.