Школьнікі Полаччыны прынялі актыўны ўдзел у правядзенні XVII Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». Зорнае святло юных талентаў стала бачна на ўсю краіну.
Больш за 80 работ падрыхтавалі да раённай выстаўкі-конкурсу юныя ўмельцы пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў. Пераможцы вызначаліся ў двух узроставых катэгорыях — 8-12, 13-16 год — па 8 намінацыях. Арганізатарамі выстаўкі-конкурсу выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама і Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.
Ва ўзроставай групе 8-12 год у намінацыі «Тэкстыль» журы прысудзіла Дыплом I ступені Іллі Піскуновічу (кіраўнік — педагог гуртка «Беларускі сувенір» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Н.І.Стадольская); а таксама Анастасіі Вьюнік і Ксеніі Васіленка (кіраўнік — педагог гуртка «Народныя ўзоры» Палатоўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы І.П.Карандзей).
У намінацыі «Мастацкі роспіс» лепшай прызнана работа вучаніцы базавай школы №13 Наталлі Ланкінай (педагог Д.П.Данілава), якая адзначана Дыпломам III ступені. Дыплом I ступені ў намінацыі «Лялька» прысуджаны вучаніцы СШ №18 Вікторыі Петрыдзіс (педагог Т.У.Фомчанка).
У намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» лепшымі названы работы Валерыі Голубевай з Ветрынскай школы-інтэрната (педагог А.П.Наумава); Ганны Сівіцкай і Настассі Кавалёвай з Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 (педагог гуртка «Вясёлая палітра» Л.П.Кавалёнак); Карыны Балютка і Яны Мулевай з базавай СШ №13 (педагог гуртка дэкаратыўна-прыкладной творчасці Д.П.Данілава); Маргарыта Івасішына з Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 (педагог студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці З.П.Коз) і Арына Пашкевіч з Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 (педагог В.А.Чалей), якія адзначаны Дыпломамі II ступені. У новай намінацыі «Чэмпіянат свету-2014» вачыма мастака» перамагла работа Эмы Холадавай і Кацярыны Каросцік з Кушлікоўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы (педагог гуртка «Мяккая цацка» А.С.Хламёнак), адзначаная Дыпломам III ступені.
Ва ўзроставай групе 13-14 год у намінацыі «Тэкстыль» перамагла вучаніца СШ №1 Антаніна Кузняцова (педагог Т.В.Лукашонак), адзначаная Дыпломам I ступені; у намінацыі «Мастацкі роспіс» Дыпломам II ступені адзначана работа Наталлі Мароз, вучаніцы Гаранскай дзіцячага сада-сярэдняй школы (аб’яднанне па інтарэсах «Бацік», педагог Л.В.Ігнаценка). У намінацыі «Мастацкая саломка» лепшай прызнана работа Таццяны Сяргун, вучаніцы СШ №1 (педагог В.М.Раманчук), адзначаная Дыпломам II ступені; у намінацыі «Кераміка» — работа Пятра Галубіеўскага (гурток «Чароўная гліна» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, педагог А.М.Пупкоўская), атрымаўшая Дыплом I ступені. У намінацыі «Выцінанка» Дыпломамі I ступені адзначаны работы Дар’і Бегуновай і Кацярыны Талкачовай, вучаніц Полацкай дзяржаўнай гімназіі №1 (гурток «Святло фантазіі», педагог К.І.Дзмітрыева). У намінацыі «Лялька» перамогу атрымала Вераніка Сузонак, вучаніца СШ №18 (педагог М.Я.Піўрык).
Лепшыя ў намінацыі «Сюжэтная кампазіцыя» — Ганна Сушкова, вучаніца Полацкай дзяржаўнай гімназіі №2 (педагог З.П.Коц) і Валерыя Смірнова, Юлія Буцель і Настасся Скараход (гурток «Дэкаратыўная творчасць» Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі, педагог І.В.Гарбар). У намінацыі «Чэмпіянат свету-2014» вачыма мастака» перамаглі Дар’я Бегунова і Кацярына Талкачова (ПДГ №1, педагог К.І.Дзмітрыева).
На абласны этап выстаўкі-конкурсу былі прадстаўлены 22 лепшыя работы юных палачан. Па яго выніках Дыпломам I ступені адзначаны творчыя работы Валерыі Смірновай, Юліі Буцель і Настассі Скараход (Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі); Карыны Балютка і Яны Мулевай (базавая школа №13 г.Полацка); Веранікі Сузонак і Ганны Віннік (СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай). Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Кацярына Таўкачова і Дар’я Бегунова (ПДГ №1); Дыпломам III ступені — Вікторыя Петрыдзіс (СШ №18 імя Еўфрасінні Полацкай).
Нядаўна на Полаччыну прыйшла радасная вестка — сярод пераможцаў рэспубліканскага этапу выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ёсць і палачане! Віншуем з перамогай Карыну Балютка і Яну Мулеву, адзначаных Дыпломам І ступені; Кацярыну Таўкачову (Дыплом II ступені). Дар’ю Бегунову, якая адзначана Дыпломам III ступені і таксама Дыпломам у намінацыі «Чэмпіянат свету-2014» вачыма мастака». У аддзеле эстэтычнага выхавання Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне юных палачан, якім уручаны дыпломы і граматы пераможцаў.
Тамара ФІЛІМОНАВА.