Паважаныя палачане і жыхары Полацкага раёна!
5 чэрвеня мы разам адзначым Дзень памяці слыннай палачанкі, заступніцы зямлі беларускай прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Гэта — значная падзея не толькі для нашага горада і Беларусі, але і для ўсяго свету.
Прападобная Еўфрасіння Полацкая ўнесла неацэнны ўклад у захаванне духоўнага і нацыянальна-культурнага набытку полацкай зямлі, пакінуўшы нашчадкам мудрасць, асвету, яскравы прыклад самаадданага служэння Богу і бязмежнай любові да людзей.
Сёння тысячы вернікаў маюць унікальную магчымасць далучыцца да бясцэннай спадчыны святой Еўфрасінні, пакланіцца яе мошчам, святыням Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, пабудаванага дзякуючы яе клопату. У яе абіцель за духоўнай падтрымкай і дапамогай ідуць і едуць людзі як з Беларусі, так і з розных краін свету.
Няхай Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай прыўнясе ў ваша жыццё больш святла і цеплыні, а справы беларускай асветніцы, прасякнутыя высокай духоўнасцю і любоўю, стануць узорам і стымулам для здзяйснення добрых спраў.
Жадаем усім здароўя, шчасця, дабрабыту!
Мікалай Шаўчук,
старшыня
Полацкага райвыканкама,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.
Іосіф Грыбовіч,
старшыня Полацкага
райсавета дэпутатаў.