Святочную калону Полацкага раёна на абласных дажынках ўзначаляць работнікі культуры

Заботы сельские

Заўтра, 8 кастрычніка, у г.Сянно на абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016» збяруцца лепшыя прадстаўнікі земляробчай прафесіі з усіх раёнаў Віцеб­скай вобласці.

Па традыцыі абласное свята пачнецца з урачыстага шэсця дэлегацый па вуліцах адноўленага Сянно. Святочную калону Полацкага раёна ўзначаляць работнікі культуры, яны з гонарам пранясуць герб і сцяг Полацка, хлебны каравай. Упрыгожаць нашу калону і касцюміраваныя персанажы. Артысты калектыву «Black Diamond» Полацкага ГДК выканаюць ролю барабаншчыц, духавы аркестр в/ч 5530 падтрымае святочны настрой маршавай музыкай.
Афіцыйную дэлегацыю палачан узначаліць старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук. Гонар прыняць удзел у абласным свяце «Дажынкі-2016» прадастаўлены кіраўніцтву ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Полацкага райвыканкама, кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў Полацкага раёна, а таксама перадавікам жніва-2016.
У суботні дзень па сталіцы «Дажынак-2016» шырока раскінуцца гандлёвыя рады. Полацкае райпо падрыхтавалася здзівіць гасцей свята новымі стравамі з назвамі «Восеньскія дары» і «Полацкі пачастунак». Таксама на свяце ў Сянно сваю навучальную ўстанову будуць рэкламаваць выкладчыкі і навучэнцы Полацкага ліцэя сельгасвытворчасці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *