Спецыялісты ААТ «Полоцк-Стекловолокно» распрацавалі тэрмаізаляцыйны жакет

Экономика

Спецыялісты ААТ «Полоцк-Стекловолокно» распрацавалі новы прадукт — тэрмаізаляцыйны жакет, які ўяўляе сабой выдатны сродак для цеплаізаляцыі разнастайнага абсталявання.

jacketПолацкія хімікі прапануюць спажыўцам звярнуць увагу на шэраг добрых якасцяў навінкі, вырабленай з тэрмастойкіх матэрыялаў. Гэта і магчымасць шматразовага выкарыстання, і лёгкасць мантажу, і воданепранікальнасць. Як сцвярджаюць­ вытворцы, тэрмаізаляцыйны жакет павялічвае тэрмін службы абсталявання і яго элементаў, а таксама абараняе персанал ад уздзеяння высокіх тэмператур пры абслугоўванні.

Аксана ШУЙСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *