Спецыялісты раённага таварыства выратавання на водах падвялi вынiкi купальнага сезону на Полаччыне

Общество

Разам з заканчэннем лета завяршыўся купальны сезон.

Спецыялісты раённага таварыства выратавання на водах прыводзяць наступную статыстыку: зафіксавана 5 утапленняў (у мінулым годзе 9), чацвёра з загінуўшых былі ў стане алкагольнага ап’янення. Выратаваны трое грамадзян, папярэджана 273 няшчасных выпадкі на вадзе. Значны плён прыносіць прафілактычная работа ў калектывах прадпрыемстваў і ўстаноў. Наперадзе зіма. Выратавальнікі нагадваюць пра неабходнасць бяспечных паводзін на лёдзе.